Home

Advertisement

 
 
10 March 2008 @ 04:17 pm
адкуль ва мне зло!  
Толькі што мяне накрыла - я усьвядоміў!! што ўсе агідныя і злыя пачуцці ва мне - гэта адбіткі ад пачуццяў іншых людзей... Яны на нейкіх сваіх хвалях лётаюць і забруджваюць ЭФІР на якім працуе "сусьветнае радыё мілосьці" ("Вселенское радио блаженства" - это для некоторых!!). А вось як адбылося гэта са мной: проста у пакой, дзе я зараз сяджу ў інтэрнеце, зайшоў чалавек, які мне не вельмі падабаецца (а ён звычайна працуе ў суседнім пакоі). Не кажу, што ён кепскі (няма кепскіх людзей - усе з аднаго цеста злеплены!), проста я адчуваю яго "сьлімацтва" (ад слова "сьлімак"), і, ведаючы гэта, ужо 4-5 тыдняў прыкладаю (трошкі) псіхічныя намаганьні, каб спакояна да яго ставіцца, як да сябе - ну люблю я людзей - нічога тут не зробіш! Але чую, што нешта заўсёды крыху мяне, зрэшты, напружвае. І вось зараз ён уваходзіць (думаю, каб выкінуць сьмецце, бо сьметніца у мяне стаіць), я сяджу да яго сьпіной, ён анічагусенькі (як заўсёды) не кажа, АЛЕ!!..!! я удчуваю (секунд на 15), ЯК ЁН ЦЯРПЕЦЬ МЯНЕ НЕ МОЖА (і, здаецца - усіх навокал).

Божанька! памажы чалавечку А. выратаваць душу ад такога кашмара :)

усім усім усім - салодкі цалусь! (так да мяне траюрадная сястра Дарота гаворыць)
 
 
( Post a new comment )
Наташа: Літвінава[info]destiny_31 on March 10th, 2008 08:54 pm (UTC)
Знаёмая сітуацыя...
Божанька! памажы чалавечку У. выратаваць душу ад такога кашмара :)
onhardfeelings[info]onhardfeelings on March 12th, 2008 04:23 pm (UTC)
Tak tak!Pamazhy - ne spi!!!
anarchobabuszka[info]anarchobabuszka on March 11th, 2008 03:43 pm (UTC)
tebe nado pomen'sze paritsia po pustiakam;)
onhardfeelings[info]onhardfeelings on March 12th, 2008 04:25 pm (UTC)
Dyk ja i sprabuju - pamazhy tam trohi - nu ty vedaesh - ja tabe sms 10 hvilin tamu vaslau
trash_bride[info]trash_bride on March 14th, 2008 05:46 pm (UTC)
Вітаю шаноўнага пана варшаўскага тэлевядучага!!!!! А цяпер адгадай, хто гэта???? :)
 

Advertisement